У аналагічным перыядзе мінулага года гэты паказчык быў 78% — быў значна вышэйшы, чым цяпер. Але не ўсё так проста.

Сумарна ў Беларусі на сярэдзіну 2021 года на складах ляжала прадукцыі на 5,4 млрд рублёў. А ў аналагічным перыядзе мінулага года складскія запасы дасягалі 5,5 млрд рублёў — яны не моцна змяніліся.

Як жа так выйшла? Сёлета прадпрыемствы проста нарасцілі вытворчасць. У 2020 выраблялі штомесяц менш, у 2021 — больш. А вось забітыя прадукцыяй склады як былі, так і засталіся.

З пункту гледжання эканомікі, складскія запасы — гэта «замарожаныя» сродкі: на вытворчасць ужо выдаткавалі грошы, але выручку ад рэалізацыі яшчэ не атрымалі.

На сёння вытворцы тэкстыльнай прадукцыі і адзення запоўнілі склады на 3,6 месячных аб'ёмаў вытворчасці. У фармацэўтычнай галіне запасы дасягаюць 1,9 месяца (агулам 269 млн рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0