Лагер мігрантаў на польска-беларускай мяжы ў акружэнні памежнікаў

Пастанова была прынятая пасля таго, як у суд звярнуліся 32 грамадзяніны Афганістана, якія цяпер знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, а таксама 41 грамадзянін Ірака курдскага паходжання (гэтыя людзі, паводле звестак ЕСПЧ, цяпер — на беларуска-латвійскай мяжы).

Разгледзеўшы іх зварот, суд пастанавіў: «запатрабаваць ад уладаў Польшчы і Латвіі, каб яны далі ўсім заяўнікам ежу, ваду, адзенне, належную медыцынскую дапамогу і, па магчымасці, часовае жытло», — гаворыцца ў дакуменце.

Такую дапамогу Варшава і Рыга, згодна з рашэннем ЕСПЧ, павінны аказваць мігрантам на працягу трох тыдняў, да 15 верасня.

Аднак размовы аб патрабаванні дазволіць мігрантам уезд на тэрыторыі Латвіі і Польшчы не ідзе.

Тым часам за суткі з Беларусі ў Літву спрабавалі трапіць больш за 150 нелегалаў, у Латвію — 101. Нікога не прапусцілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру