Дадзенае рашэнне прынята ў адпаведнасці з пастановай урада, апублікаванай у чацвер на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з ім, усталяваная часовая забарона на вываз пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале, іншых злакаў, а таксама насення рапсу.

Апроч таго, пастановай устаноўлена часовая забарона на вываз дадзеных тавараў «за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС з Рэспублікі Беларусь у дзяржавы, якія не з'яўляюцца дзяржавамі-членамі ЕАЭС, тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту».

Пазней віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін пракаментаваў журналістам забароны.

«Такая забарона была па вясне і цяпер. Гэта мера часовая», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Аляксандр Субоцін растлумачыў, што такі крок не супярэчыць міжнароднаму заканадаўству, у тым ліку абавязацельствам Беларусі ў рамках ЕАЭС.

«Мы забараняем вываз збожжа на экспарт для таго, каб насыціць унутраны рынак. Калі мы будзем бачыць, што ўсё пазітыўна складваецца, мы тады, вядома, прыадчынім гэтую «заслону» і падкарэктуем. Але пакуль вось так. Прыярытэт — унутраны рынак, нашы людзі», — прыводзіць словы Субоціна ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар урада Аляксандра Ісаева.

Раней ужо ўводзіліся такія забароны. У красавіку на тры месяцы былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на вываз некаторых тавараў, у тым ліку грэчкі, пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, проса, трыцікале.

А ў ліпені на тры месяцы забаранілі вываз мукі з пшаніцы і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0