«Да мяне ў камеру падсаджвалі раней асуджаных, хоць Валадарка — гэта СІЗА, там не павінна быць людзей, якія адбываюць пакаранне. Гэтыя крымінальнікі працавалі з адміністрацыяй следчага ізалятара, выконвалі заданні аператыўнікаў. Калі б вы ведалі, як на мяне ціснулі! Па-першае, два месяцы я правёў у псіхушцы… Але дактары сказалі, што я і не алкаголік, і не ідыёт. Калі ў мяне пыталі, чым могуць дапамагчы, я адказваў: «У вас ёсць [штрафны] ізалятар, можаце мяне туды змясціць? Прынамсі, я не буду сярод крымінальнікаў». Былі перадачы, іх дзялілі на ўсіх. Аднойчы адзін мне кажа: «Ты мне чаму хлеб на падлогу паклаў?» Я адказваю: «Ты ж сам узяў з перадачы, са стала». Заявы былі такія, маўляў, скажы дзякуй, што не спіш каля парашы. Такі прэсінг, так раўлі з раніцы да ночы, гэта было заданне аператыўнікаў, іншыя сукамернікі ў мяне пыталі: «Чаму ты маўчыш?» А я для сябе вырашыў: калі Богу будзе патрэбна, ён мне дапаможа. Колькі разоў я думаў: вось, яны зараз заснуць, я вазьму кіпяцільнік і павешуся.

Па-другое, мне ў турме зрабілі аперацыю, пасля якой я павінен быў год праходзіць рэабілітацыю. У мяне чатыры пазванкі скручаныя металічнай пласцінкай, але ніякай рэабілітацыі не было. Мала таго, яны казалі, што калі не прызнаеш сваю віну, мы тваю сястру арыштуем. І мне сніліся сны, што адкрываюцца дзверы, і мая сястра стаіць у турэмным калідоры. Гэта было вельмі страшна! Яны хацелі, каб я прызнаў сваю віну, а так у іх усё рассыпаліся».

Варламаў па сёння не прызнае сябе вінаватым, ён лічыць, яго пакаралі за непакорлівасць, залішнюю самастойнасць і крытыку, у тым ліку набліжаных да ўлады людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру