Скрын з відэа канцэрту. Па словах Лізаветы, у інсталяцыі — яе выцінанкі.

— Днямі напісала сяброўка, што жыве ў Кіеве. Яна выпадкова ўбачыла мае творы на канцэрце. З просьбай аб выкарыстанні маіх прац да мяне ніхто не звяртаўся, — расказала «Рэгіянальнай газеце» Лізавета. 

— Падчас выканання песні Ратару «Адна каліна» для інсталяцыі сцэны ўзята дакладна пяць маіх выцінанак. Не заўсёды добра бачная агульная выява, але элементаў вельмі шмат.

У маі таксама без дазволу Лізаветы ўкраінскія дызайнеры ўзялі частку яе працы для ўбору сваёй удзельніцы ў конкурсе «Міс Сусвету», што адбываўся ў Маямі.

«Упадабалася — і скралі». Дызайн сукенкі-выцінанкі на міжнародны конкурс прыгажосці спісалі з твора беларускай майстрыцы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру