Саід Гуцэрыеў

Як паведамляе расійскае выданне «Ведомости», Гуцэрыеў-малодшы вырашыў засяродзіцца на кіраванні актывамі, дзе ён з’яўляецца асноўным акцыянерам, напрыклад, «М.Відэа». 

Нагадаем, Саід Гуцэрыеў нядаўна прадаў свае долі ў трох крыптабіржах. Ягоны бацька ў чэрвені патрапіў пад сектаральныя санкцыі ЕС, у жніўні — пад санкцыі Вялікабрытаніі. 

Міхаіл Гуцэрыеў

Міхаіла Гуцэрыева звязваюць са з'яўленнем у Лукашэнкі Майбаха і верталёта. 

Цяпер Гуцэрыеву-старэйшаму забаронены ўезд у ЕС і Вялікабрытанію, карыстанне і распараджэнне маёмасцю ў гэтых краінах, замарожванне рахункаў і спыненне фінансава-эканамічных адносінаў з самім Міхаілам Гуцэрыевым і падкантрольнымі яму кампаніямі.

«Асноўны яго бізнэс — страхаванне, нафта, дэвелаперства, калій — яно за межамі ЕС і Брытаніі, — адзначала крыніца «Нашай Нівы» з бізнэс-колаў. — Гэта ўсё ўнутры Расіі і Беларусі, крэдытуецца перадусім ён таксама ў расійскіх дзяржаўных банках. Але відавочна, сваёй брытанскай маёмасцю на некалькі дзясяткаў мільёнаў фунтаў ён ужо не скарыстаецца, грошы на Захад не выведзе, не кажучы пра тое, што цяпер для партнёраў становіцца вельмі таксічным і ягоны сын Саід Гуцэрыеў, які жыве і вядзе справы ў Лондане». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?