Узгаранне і выбух каля аднаго са складоў вайсковай часткі ў Байзакскім раёне Жамбылскай вобласці Казахстана адбыліся 26 жніўня.

З-за пажару падарваліся нявысветленыя прадметы. Агонь тушаць з прыцягненнем пажарных каманд на гусенічных машынах. Дапамагаюць разлікі абласнога дэпартамента па надзвычайных сітуацыях.

Пазней стала вядома, што пажар часткова лакалізавалі.

Паведамляецца аб эвакуацыі жыхароў дамоў, размешчаных недалёка ад гэтай вайсковай часткі. На складзе знаходзяцца ў асноўным інжынерныя боепрыпасы, якія не маюць вялікай далёкасці разлёту, але з меркаванняў бяспекі людзей часова перамяшчаюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру