Saeimas administrācija

Saeimas administrācija

Прадстаўнік памежнай службы Крысціне Петэрсане пацвердзіла агенцтву, што цяпер паблізу латвійскай мяжы больш няма людзей, якія патэнцыйна маглі б паспрабаваць незаконна перасекчы мяжу, піша Delfi.lv

«Дзяржаўная памежная служба, выконваючы свае абавязкі ў абставінах надзвычайнай сітуацыі і ў рамках закона, правяла неабходныя мерапрыемствы, каб вярнуць у Беларусь жадаючых незаконна перасекчы мяжу», — заявіла Петэрсане.

Раней паведамлялася, што ў дзень візіту агенцтва ААН з мяжы Латвіі і Беларусі зніклі ўсе ўцекачы.

Прадстаўнік арганізацыі «хачу дапамагчы бежанцам» Эгілс Грасманіс быў занепакоены тым, што ў ноч з 23 на 24 жніўня з мяжы зніклі 83 чалавекі. Латвійская Памежная ахова не змагла гэта растлумачыць.

Грасманіс распавёў, што арганізацыя набыла ежу для завіслых на мяжы людзей, але 24 жніўня памежнай аховы паведаміла, што яе няма каму перадаць, а 23 жніўня перапыніўся кантакт з затрыманымі суіскальнікамі прытулку. Добраахвотнік быў у здзіўленні, як з чатырох месцаў адначасова маглі знікнуць людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0