gov.kz

gov.kz

Рашэнне аб адстаўцы прымуць улады краіны, заявілі ў ведамстве. Там падкрэслілі, што цяпер усе сілы накіраваны на ліквідацыю наступстваў здарэння.

Сам міністр сказаў, што «ў першую ж хвіліну пасля паведамлення аб выбухах прыняў рашэнне падаць у адстаўку».

26 жніўня ў Жамбылскай вобласці Казахстана ў вайсковай частцы № 28349, у якой размяшчаецца інжынерна-сапёрная брыгада, адбыўся пажар. Загарэўся склад боепрыпасаў. У Мінабароны паведамілі, што там захоўваліся збольшага інжынерныя боепрыпасы. Усяго, паводле ведамства, адбылося шэсць выбухаў.

У выніку здарэння загінулі пяцёра ваеннаслужачых, заявіла міністэрства. Пацярпелі больш за 80 чалавек, яшчэ некалькі не выходзяць на сувязь.

Улады эвакуявалі жыхароў з змешчаных непадалёк сеў Кайнар, Ушбулак і Жыбек Жолы.

Улады разглядаюць некалькі прычын. «Гэта можа быць парушэнне патрабаванняў бяспекі, можа быць і самазагаранне, хімічная рэакцыя. Не выключаецца таксама наўмысны падпал або дыверсія», — заявіў на брыфінгу Ермекбаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0