Яшчэ 18 амерыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненні. Іх эвакуююць з Афганістана на самалётах C-17, абсталяваных хірургічнымі модулямі.
Як адзначае выданне, гэты тэракт стаў самым смяротным для амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане з 2011 года. Раней кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША генерал Кенэт Макензі заявіў, што вайскоўцы чакаюць новых нападаў.
Напярэдадні ў Кабуле адбыўся выбух каля аэрапорта, дзе праходзіла эвакуацыя замежнікаў і мясцовых жыхароў. Неўзабаве яшчэ адзін выбух прагрымеў каля гасцініцы Baron, дзе размяшчаліся людзі, якія планавалі з'ехаць з Афганістана. У Пентагоне заявілі, што тэракт здзейснілі баевікі «Ісламскай дзяржавы». СМІ паведамлялі, што ІД ўзяла на сябе адказнасць за выбухі, пасля гэтага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн загадаў нанесці ўдары па баевіках ІД.