Такую назву атрымаў фiрмавы цягнiк Мiнск — Кiеў.

На Беларускай чыгунцы падвялi вынiкi акцыi «Дай iмя цягнiку!», падчас якой прапаноўвалася прыдумаць назву фiрмаваму цягнiку № 86/85 Мiнск — Кiеў. Як паведамiў начальнiк сэрвiснай службы БЧ Андрэй Кашко, з больш чым трох тысяч варыянтаў былi выбраны пяць, пасля чаго адбылося iнтэрактыўнае галасаванне. У iм узялi ўдзел 13 867 рэспандэнтаў.

Большасць галасоў было аддадзена назве «Белы аист». За яе прагаласавалi 4626 рэспандэнтаў, або 33,4 % з агульнай колькасцi, паведамляе газета Звязда са спасылкай на агенцтва Мінск-навіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0