23 жніўня ў прыёмны пакой звярнуліся бацькі двухгадовай дзяўчынкі, якая выпадкова праглынула бірульку. Няшчасны выпадак адбыўся падчас гульні дзіцяці з упрыгожваннем.

Была зроблена гастраскапія, на якой у страўніку быў выяўлены металічны прадмет з адносна вострымі бакамі — бірульку ў выглядзе быка. Дастаць было цяжка з-за вялікіх памерамі іншароднага цела і наяўнасцю вострых кутоў па ўсім перыметры.

Аднак з дапамогай шчыпцоў прадмет дасталі.

Медыкі папярэджваюць, што колькасць выпадкаў з іншароднымі целамі страўнікава-кішачнага тракту, якія прыйшлося здабываць эндаскопам, не зніжаецца. А бацькі павінны заўсёды памятаць аб небяспецы гульні малалетніх дзяцей з дробнымі прадметамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0