Цэнтрысцкая партыя і партыя рэформаў яшчэ ў нядзелю пацвердзілі, што падтрымаюць кандыдатуру Алара Карыса на пасаду прэзідэнта Эстоніі, паведамляе err.ee.

У цэнтрыстаў і рэфармістаў 59 месцаў у Рыйгікогу. Для абрання прэзідэнта краіны ў парламенце за кандыдата павінны прагаласаваць не менш за 68 са 101 дэпутата. У Эстоніі прэзідэнта абірае парламент.

Гэта азначае, што, акрамя галасоў парламентарыяў ад Цэнтрысцкай партыі і Партыі рэформаў, Карысу трэба будзе заручыцца падтрымкай альбо Сацыял-дэмакратаў, альбо партыі Isamaa.

Кансерватыўная народная партыя (EKRE) мае намер вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Хена Пылуааса.

Алар Карыс раней займаў пасаду дзяржаўнага кантралёра, рэктара ўніверсітэта прыродазнаўчых навук і Тартускага ўніверсітэта. У кастрычніку 2017 года ён быў абраны дырэктарам эстонскага Нацыянальнага музея.

З 2016 года пасаду прэзідэнта займае Керсці Кальюлайд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру