Reuters.com

Reuters.com

Паводле справаздачы, пададзенай Apple у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША, Кук ужо прадаў большую частку акцый больш чым за 750 мільёнаў даляраў. Пакет акцый — частка ўгоды, якую ён заключыў, калі змяніў сузаснавальніка кампаніі Стыва Джобса на пасадзе выканаўчага дырэктара, піша Бі-бі-сі.

Па ўмовах дамовы, памер узнагароды быў звязаны з паказчыкамі Apple на фондавым індэксе S&P 500. Каціроўкі Apple выраслі на 191,83% толькі за апошнія тры гады, а з тых часоў, як Кук узначаліў кампанію 24 жніўня 2011 года, кошт акцый Apple вырас на 1200%. Так што Кук свой бонус заслужыў.

Рынкавая ацэнка кампаніі, якая выпускае, у тым ліку, iPhone, iPad і MacBook, складае амаль 2,5 трлн даляраў.

Паводле дакументаў камісіі па каштоўных паперах, на гэтым тыдні Кук ахвяраваў акцыі Apple на 10 млн даляраў на дабрачыннасць, не назваўшы атрымальніка.

У 2015 годзе Кук сказаў, што перад смерцю раздасць усе свае грошы (згодна з індэксам Bloomberg, зараз гэта 1,5 млрд даляраў), і вядома, што ён ахвяраваў дзясяткі мільёнаў даляраў на дабрачыннасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0