Яна выйшла з ІЧУ сёння а 10-ай раніцы. Боева вызваленая пад абавязацельства аб яўцы.

Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў застаюцца ў ІЧУ ў якасці падазраваных па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры).

Усе трое былі затрыманыя 18 жніўня.

Нагадаем, 18 ліпеня сілавікі затрымалі былога дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава, рэдактарку Ірыну Леўшыну і бухгалтарку Кацярыну Боеву. СК заяўляў, што дзейнічае ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Аднак цяпер следчыя заяўляюць, што выявілі нясплату падаткаў — звыш за 100 тысяч рублёў.

Дадалі яшчэ аднаго фігуранта — былога супрацоўніка кампаніі Андрэя Аляксандрава, які па іншых абвінавачваннях ужо паўгода знаходзіцца ў СІЗА.

Паводле СК, праверка паказала, што кіраўнікі БелаПАН у перыяд з 2018 па студзень 2021 года падавалі лжывыя сведчанні аб падатках, што пацягнула нясплату ў бюджэт звыш за 100 тысяч рублёў. Крымінальная справа заведзеная па ч.2 арт. 243 КК (караецца «хіміяй» да 5 год або калоніяй ад 3 да 7 год).

Затрыманыя белапанаўцы прызнаныя палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0