Сёння ноччу пад Рагачовам матацыкліст урэзаўся ў прычэп трактара. У выніку 35-гадовы кіроўца Yamaha і яго 30-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Другі пасажыр (26 гадоў) дастаўлены ў бальніцу.
На месцы здарэння працавалі следчыя і эксперты, супрацоўнікі ДАІ забяспечвалі бяспечны праезд транспарту.