Злучаныя Штаты Амерыкі пачалі вывад войскаў з аэрапорта Кабула. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі на брыфінгу.

Разам з тым, Кірбі адмовіўся паведаміць, колькі амерыканскіх вайскоўцаў засталося ў Кабуле.

Акрамя таго, на брыфінгу генерал-маёр арміі ЗША Уільям Тэйлар сказаў, што два баевікі ІДІЛ былі забітыя і яшчэ адзін паранены ў выніку ўдару беспілотніка ў пятніцу ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?