Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі паведаміў, што спецыялісты ICAO адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам.

Адказваючы на пытанне Ігара Тура пра чуткі, што ў ICAO нібыта хацелі сустрэцца з Пратасевічам, Сікорскі зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

«Яны наадварот адмовіліся. Мы выдатна разумеем: калі б не сітуацыя з адным з пасажыраў гэтага судна, іх бы тут і не было. Але ад зносін з ім яны адмовіліся. Ім гэта было прапанавана. Ім было прапанавана, і ў плане іх знаходжання тут было адзначана, што яны хочуць пагутарыць з усімі пяццю пасажырамі, якія засталіся ў Беларусі. Па выніку, яны не сустрэліся ні з адным з іх», — сказаў ён.

Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі пацвердзіў, што групе ICAO былі прадастаўлены 50 тэчак матэрыялаў на рускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0