Аб гэтым гаворыцца ў адказе спецслужбы на пытанне газеты NZZ am Sonntag пра тое, як змена ўлады ў Афганістане паўплывае на сітуацыю з бяспекай у Швейцарыі, паведамляе тэлеканал Дождь.

«Атакі на такія цэлі закрануць мноства людзей і выклічуць інтэнсіўнае асвятленне ў СМІ», — паведаміла выданню прэс-сакратар Федэральнай службы разведкі Ізабель Грабер.

Па звестках ведамства, асноўная пагроза зыходзіць ад джыхадысцкіх груповак. Пры гэтым у разведцы адзначылі, што пакуль адчувальных прыкмет планаваных нападаў няма.

Выданне адзначае, што пастаўкі вакцыны супраць каранавіруса каардынуе швейцарскія армія, а дозы перад адпраўкай у кантоны захоўваюцца ў засакрэчаным месцы.

Прадстаўнік вытворцы вакцыны Moderna Lonza Group AG паведаміў газеце, што кампанія не каментуе «такія далікатныя тэмы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна