AP

AP

Яго жонка Франсуаза дэ Соўза Алівейра, як высветлілася, да гэтага завяла раман з афіцэрам ваеннай паліцыі Серхіа Гомешам. У выніку Гомеш прызнаўся ў забойстве пасла на замову жанчыны і яго прысудзілі да 22-гадовага зняволення, паведамляе Бі-бі-сі.

У канцы трохдзённага судовага пасяджэння суддзя назваў іх злачынства «зверскім».

Яшчэ адзін падсудны — Эдуарда Марэйра Тэдэскі дзі Мела — сваяк Гомеша, быў апраўданы па справе аб забойстве, але быў прысуджаны да турэмнага тэрміну за дапамогу ва ўтойванні цела.

59-гадовы Амірыдзіс працаваў консулам у Рыа-дэ-Жанейра з 2001 па 2004 год і вярнуўся ў Бразілію на пасадзе пасла ў год свайго забойства.

Ён ажаніўся з Франсуазай, якая была маладзейшай за яго амаль на 20 гадоў, у 2004 годзе, у пары ёсць дачка.

Перад смерцю Амірыдзіс паехаў са сталіцы краіны ў прыгарад Рыа Нова-Ігуасу, каб правесці калядныя святы з жонкай і яе бацькамі.

Франсуаза спачатку звярнулася ў паліцыю, заявіўшы аб знікненні мужа, сцвярджаючы, што ён пакінуў кватэру без тлумачэння прычын і з'ехаў на арандаванай машыне.

Згарэлая машына з трупам унутры была выяўленая пад эстакадай на наступны дзень.

Цела настолькі абгарэла, што бразільскія ўлады нават пасля выяўлення аўтамабіля не адразу змаглі з упэўненасцю заявіць, што загінулы — сам пасол, і заклікалі дачакацца вынікаў экспертызы.

Следчыя выявілі плямы крыві на канапе ў кватэры, дзе спынялася пара. Мяркуецца, што палюбоўнік Франсуазы забіў пасла нажом, пасля чаго цела схавалі ў арандаванай машыне і падпалілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0