Пасля затрымання іх адвезлі ў Фрунзенскі РУУС і судзілі праз скайп. Алена Церашкова за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве атрымала 100 базавых (2900 рублёў). Андрэя арыштавалі на 15 сутак, паведамляе Радыё Свабода.

Пакуль Церашковых трымалі ў міліцыі і судзілі, у іх дома заставаліся чацвёра дзяцей.

Алена Церашкова — сястра актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які ў маі быў асуджаны разам з Паўлам Севярынцам ды іншымі актывістамі на вялікія тэрміны за ўдзел і арганізацыю масавых беспарадкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна