«Нашы бацькі часам не задумваюцца аб наступствах нейкіх сваіх дзеянняў. Я разумею, што я міністр, палітычная фігура, мяне крытыкуюць — я да гэтага ўжо гатовы. Але мы павінны спыніць публічна крытыкаваць настаўніка, бо тым самым падрываем яго аўтарытэт у вачах школьніка. Давайце спынім публічнае абмеркаванне настаўнікаў, для гэтага ёсць іншыя формы: педсаветы, бацькоўскія сходы, педагагічныя суполкі, калегіі Міністэрства, але не інтэрнэт і ўжо сапраўды не школьнікі павінны абмяркоўваць з бацькамі альбо яшчэ з кім-небудзь настаўніка», — упэўнены Ігар Карпенка.

Акрамя таго, міністр расказаў аб планаваных зменах у школьнай сістэме. Так, будуць больш жорсткімі патрабаванні да пераходу ў профільны клас.

«Сёння для гэтага патрабуецца сярэдні бал 6 і 7 па профільным прадмеце. Мы падымаем на 7 і 8 балаў адпаведна. Мы таксама з 2023 года гатовыя былі б праводзіць выпускны экзамен, сумешчаны з ЦТ. Праходзіць ён будзе ў цэнтрах тэставання, як гэта праходзіць і цяпер. Пры гэтым у школе застануцца выпускныя экзамены: для вучняў базавых класаў — экзамен па працоўным навучанні з прысваеннем кваліфікацыі, які мы плануем зрабіць абавязковым, а для школьнікаў профільных класаў — замежная мова», — распавёў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна