У часова паселеных у Літве мігрантаў ёсць магчымасць вярнуцца дадому з аплатай іх дарожных выдаткаў, а таксама з атрыманнем дадатковых 300 еўра.

Э. Гудзінскайце лічыць, што паступова колькасць тых, хто хоча вярнуцца на сваю радзіму, будзе расці.

Разам з тым на гэты момант просьбы аб палітычным прытулку атрыманы ад амаль 2 тысяч чалавек.

«Кожнае прашэнне разглядаецца індывідуальна, але калі ацэньваць профілі, прагназую, што каля 2-3% усіх мігрантаў атрымае прытулак, рашэнні па ўсіх астатніх, хутчэй за ўсё, будуць адмоўнымі», — сказала Э. Гудзінскайце.

Сёлета ў Літву незаконна трапілі каля 4,1 тыс. мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0