Гэтым летам ён з'ехаў жыць у Польшчу, але вымушаны быў вярнуцца. Праз некалькі дзён пасля вяртання 17 жніўня яго затрымалі дома ў аграгарадку Хацежына.
Ператрус праводзіўся па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), але па якім артыкуле яму выставілі абвінавачванне, пакуль невядома.
У Максіма дома жонка і трое дзяцей.