Фота The Guardian

Фота The Guardian

Калеб Уолэс, арганізатар пратэстаў супраць прымусовага нашэння масак у Тэхасе, памёр ад каранавіруса праз месяц пасля тэрміновай шпіталізацыі, піша The Guardian.

4 ліпеня 2020 года Калеб Уолэс дапамог арганізаваць мітынг Свабоды ў Сан-Анджэла. Людзі выйшлі з плакатамі, які крытыкавалі нашэнне масак, закрыццё бізнэсу, навукоўцаў, якія вывучаюць кавід, і ліберальныя медыя.

Таксама Уолэс арганізаваў суполку «Ахоўнікі свабоды Сан-Анджэла».

Жонка Уолэса расказала, што ў мужа з’явіліся сімптомы кавіду 26 ліпеня, але ён адмовіўся звяртацца ў бальніцу. Замест гэтага Уолэс прымаў вялікія дозы вітаміну С, аспірыну і івермектыну — лекі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння жывёл.

30 ліпеня яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, а з 8 жніўня Уолэса падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Нягледзячы на высілкі медыкаў, мужчына памёр. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0