Эстонскі парламент не здолеў абраць новага прэзідэнта ў першым туры. Не хапіла пяці галасоў
Парламент Эстоніі на пазачарговым пасяджэнні не змог абраць новага прэзідэнта ў першым туры. Адзінаму кандыдату Алару Карысу не хапіла пяці галасоў, за яго прагаласавалі 63 чалавекі пры неабходных 68 (усяго ў Рыйгікогу).
Delfi
Згодна з эстонскім заканадаўствам, на наступны дзень будзе праведзены наступны тур. Пры гэтым павінна прайсці новае вылучэнне кандыдатаў і іх рэгістрацыя.
Але калі ў другім туры ніводзін з кандыдатаў не набярэ 68 галасоў, у той жа дзень пройдзе трэці тур галасавання.
Кандыдатуру Карыса падтрымала кааліцыя Цэнтрысцкай партыі і Партыі рэформаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ