Наяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак Беларусі ў другім квартале гэтага года склалі ў сярэднім 1610,2 рубля ў месяц, паведамляе Белстат.

У красавіку-чэрвені гэтага года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1610,2 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1686, у сельскіх населеных пунктах — 1364,9. Пры гэтым выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку аказаліся на ўзроўні 1534 рублёў у месяц, з якіх 1126,4 (73,4%) прыпадае на спажывецкія патрэбы.

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак выдаткі на харчаванне склалі 41%, на куплю нехарчовых тавараў — 33%, на аплату паслуг — 23,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0