ЕС асуджае рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці супраць незалежных СМІ і іх журналістаў, заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай замежнапалітычнай службы.

Сярод 649 беларусаў, прызнаных палітвязнямі, 27 з'яўляюцца работнікамі СМІ.

«У маі найбуйнейшую незалежную медыя-платформу tut.by прымусілі замаўчаць, а ў дачыненні да яе кіраўніцтва і журналістаў былі распачатыя крымінальныя справы. У ліпені працягваліся бязлітасныя пераследы няўрадавых арганізацый і праваабаронцаў, у тым ліку рэйды ў прыватныя дамы, і многія грамадзяне былі арыштаваныя па сур'ёзных абвінавачваннях», — сказана ў дакуменце.

ЕС рашуча асуджае гэтыя няспынныя рэпрэсіі, заяўляюць у Бруселі, і заклікае ўлады Беларусі спыніць іх, выконваць свае міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы ў рамках ААН і АБСЕ і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды свайго ўласнага насельніцтва.

«ЕС працягвае падтрымліваць народ Беларусі і будзе працягваць падтрымліваць яго грамадзянскую супольнасць, уключаючы незалежныя і свабодныя СМІ», — запэўніваюць у ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0