Ацэнка грунтуецца на ўнутранай справаздачы, падрыхтаванай ўстановамі бяспекі. Як адзначаецца ў дакуменце, у многіх выпадках нелегалы аказваліся ў Германіі з дапамогай кантрабандыстаў. Некаторыя паведамлялі, што людзі, якія прывезлі іх у Германію, па прыездзе здымалі іх на відэа і прымушалі пры гэтым сказаць на англійскай мове: «Я ў Германіі».

Іншыя бежанцы паказвалі, што па прыбыцці на тэрыторыю Германіі ад іх патрабавалі зрабіць сэлфі.

Нямецкія ведамствы мяркуюць, што гэта можа выкарыстоўвацца бандамі кантрабандыстаў у якасці «рэкламы», а таксама служыць у якасці канчатковай выплаты астатку грашовай сумы за кантрабанду нелегалаў.

У справаздачы таксама прагназуецца, што большасць нелегальных мігрантаў, якія заехалі з Беларусі ў Літву, Латвію ці Польшчу, не плануюць там заставацца. Іх канчатковай мэтай, мяркуючы па ўсім, з'яўляецца Германія — «ужо за кошт колькасці грамадзян Ірака, якія жывуць тут, якая нашмат перавышае паказчыкі іншых еўрапейскіх краін».

Як паказана ў дакуменце, у ФРГ афіцыйна зарэгістравана 220 778 грамадзян Ірака, у Швецыі — 25 896. Акрамя таго, у 2020 і 2021 гадах у Еўрапейскім Саюзе большасць прашэнняў іракцаў аб прытулку было пададзена ў Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0