Беларускія хакеісты не прабіліся на Алімпіяду і запісалі віншаванне Лукашэнку, у якім дзякуюць за клопат аб хакеі. Відэа інтанацыямі і сцягам на фоне нагадвае пакаяльныя відэа, якія здымаюць сілавікі з затрыманымі.

На відэа прамаўляе Андрэй Стась. Адзін з найлепшых на сёння беларускіх гульцоў некалькі гадоў таму адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, каб не лічыцца ў Расіі легіянерам. Пасля ён вярнуўся ў каманду.

Нагадаем, на турніры ў Браціславе вызначыўся адзін з удзельнікаў хакейнага турніру Зімовай алімпіяды ў Пекіне. Гэта Славакія, якая ў вырашальным матчы перамагла Беларусь. Нашыя ж суайчыннікі не трапляюць на Алімпіяду трэці раз запар. Што адбываецца з беларускім хакеем, які мае велізарныя інвестыцыі?

Чытайце таксама: Хакейная зборная трэці раз запар без Алімпіяды. Што адбываецца з любімым відам спорту Лукашэнкі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0