«У наступным годзе, нават з канца гэтага года пачынаецца пэўная кампенсацыя», — заявіў Сямашка журналістам у Варонежы, каментуючы сітуацыю з перамовамі аб кампенсацыі страт беларускага боку.

Між тым пасол не стаў раскрываць сутнасць дамоўленасцяў з Расіяй у гэтай сферы. «З'явіцца дакумент — усё зразумееце. (…) Не буду пакуль казаць лішняга», — заявіў ён.

Пры гэтым, паводле яго слоў, механізм не прадугледжвае прадастаўлення беларускаму боку новых крэдытаў або міжбюджэтных трансфераў.

Мінск вёў перамовы з Масквой аб кампенсацыі страт з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі з 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0