Учора паведамлялася пра 1168 выпадкаў пры 6449 тэстах. За мінулыя суткі выканалі 20 642 тэсты.

У пятніцу, 27 жніўня, Мінздароўя канстатавала рэкордную з канца студзеня колькасць выпадкаў — 1862.

Усяго з пачатку пандэміі быў зарэгістраваны 483 231 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 475 898.

За ўвесь час памёр 3791 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

Таксама ведамства зазначае, што больш за 1,64 млн атрымалі першую дозу вакцыны, з іх больш за 1,36 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0