president.gov.ua

president.gov.ua

У ходзе сустрэчы ў Белым доме Байдэн запэўніў свайго госця, што Злучаныя Штаты будуць і надалей падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а таксама працягнуць аказваць Кіеву дапамогу ў гарантаванні бяспекі краіны, піша Бі-бі-сі.

«Злучаныя Штаты па- ранейшаму цвёрда падтрымліваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны перад тварам расійскай агрэсіі», — заявіў прэзідэнт ЗША ў пачатку перамоваў.

Сустрэча лідэраў дзвюх краін працягвалася крыху больш за дзве гадзіны.

Па выніках саміту на сайце Белага дома з'явілася сумесная заява лідараў ЗША і Украіны. Пры гэтым падчас перамоваў і Байдэн і Зяленскі не сталі размаўляць з журналістамі. 

Украіна паведаміла аб планах правесці судовую рэформу, а таксама рэфармаваць сферы абароны і бяспекі. Таксама Кіеў заявіў аб планах узмацніць барацьбу з карупцыяй у краіне. ЗША будуць падтрымліваць рэформы.

Вашынгтон і Кіеў таксама заявілі, што працягваюць выступаць супраць увядзення «Паўночнага патоку — 2», ЗША працягнуць прыкладаць намаганні для захавання транзіту газу з Расіі праз Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0