Форвард кіеўскага «Дынама» Арцём Мілеўскі перамог у апытанні часопіса «Футбол» і сайта footbal.ua на званне найлепшага гульца Украіны сезона‑2008/09.

Асноўным канкурэнтам у барацьбе за «Залаты мяч Украіны» быў харвацкі абаронца данецкага «Шахцёра» Дарыё Срна, але Мілеўскі апярэдзіў харвата больш чым на 400 балаў. У Мілеўскага - 5 140 балаў.

Галасаванне праводзілася трэці раз, паведамляе Спорт‑Экспресс.

***

Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў 1985 г. у Мінску. У Кіеў пераехаў у 15‑гадовым узросце. Дэбютаваў у вышэйшай лізе ў кіеўскім «Дынама» у маі 2003 г.

Яшчэ да пераезду ў Кіеў Мілеўскі паспеў пагуляць за юнацкую зборную Беларусі, але потым выказаў жаданне гуляць за каманду Украіну. У доўгі канфлікт тады нават умяшалася ФІФА. Урэшце ён стаў гульцом украінскай зборнай, за якую выступае ад 2006 г. Чым здабыў шмат непрыяцеляў сярод беларускіх аматараў футболу.

А вось кіяўляне надта ж шануюць Мілеўскага, любоўна называючы яго - Міля.

За кіеўскае «Дынама» Арцём Мілеўскі згуляў 97 матчаў, забіў 25 галоў. За зборную Украіны - 20 матчаў (2 галы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0