Схема дазваляла пастаўшчыкам ашчаджаць на мытах, не ставіць тавары на баланс. Гэта стварала ўмовы, калі асобныя кампаніі завальвалі расійскі рынак шэрымі таварамі, дэмпінгуючы і раздражняючы сумленных расійскіх камерсантаў. 

Як вядома «Нашай Ніве», Лукашэнку давялося адмяніць з 31 жніўня гэты ўказ у выніку ціску з боку Расіі. 

Крыніцы паведамляюць, што пасля адмены ўказа «Белмытнясэрвіс» можа згубіць у агульных абаротах да 80% — пастаўшчыкам стане нявыгадна супрацоўнічаць з кампаніяй. 

«Расійскія кампаніі маглі ўвозіць тавары праз Беларусь, прыцягваючы мясцовых мытных аператараў, напрыклад «Белмытнясэрвіс», што дазваляла ім плаціць ПДВ не ў момант увозу, а пазней (паводле расійскага заканадаўства — не пазней за 20-га чысла месяца, у які кампанія прыняла тавар на ўлік), — тлумачыла РБК прэзідэнт расійскага мытнага брокера «КВТ Сэрвіс» Юлія Шленская. — Дзякуючы гэтаму камерсанты маглі адтэрмінаваць момант, калі давядзецца зняць сродкі з абароту на выплату падатку».

Па словах эксперта, раней афармленне на мяжы Беларусі было папулярным сярод расійскіх кампаній, «але цяпер схема будзе немагчымая». Шленская лічыць, што ад «адмены «беларускай» схемы павінны выйграць афіцыйныя кампаніі-пасярэднікі, якія дапамагаюць увозіць тавары ў Расію».

Гендырэктар расійскай кампаніі «Універсальныя грузавыя рашэнні» Сяргей Март'янаў прагназуе, што пасля 31 жніўня колькасць расійскіх кампаній, якія ўвозілі тавары праз Беларусь, упадзе да 70%.

«Гэта была шэрая схема, якая дазваляла кампаніям эканоміць на мытных плацяжах, увозіць тавар ценявым спосабам: яго можна было не ставіць на баланс. Адмена гэтай ільготы зробіць роўнымі ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку», — цытуе Март'янава РБК.

Пры гэтым рост цэн у Расіі ў сувязі з адменай «беларускай» схемы не прагназуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?