У заапарку Дрэздэна малпу назвалі Абамам у гонар прэзідэнта ЗША. Але група праваабаронцаў прымусіла заапарк перайменаваць дзіця мандрыла.

На думку змагароў супраць расавай дыскрымінацыі, назваць малпу ў гонар першага чарнаскурага прэзідэнта ЗША — значыць праявіць расізм.

У заапарку, аднак, заявілі, што называючы прымата Абамам, яны хацелі выказаць павагу да 44‑ага прэзідэнта ЗША, які наведаў Дрэздэн у чэрвені. Па словах супрацоўніцы заапарка Мануэлы Колмар, якая глядзіць за афрыканскімі жывёламі, ні яна, ні яе калегі не зналі пра расісцкую традыцыю параўноўваць чарнаскурых з малпамі.

Колмар растлумачыла, што кожны год у дрэздэнскім заапарку новых жывёл называюць імёнамі, якія пачынаюцца з пэўнай літары алфавіту. І ў 2009 годзе прыйшла чарга да літары «О» (Barack Obama).

Тым не менш, цяпер мандрыл, раней вядомы як Абама, будзе называцца Океке — гэта імя значыць «той, хто нарадзіўся ў базарны дзень» (на якой мове, супрацоўнікі заапарку не ўдакладняюць). Дырэктару звярынца Карлу‑Хайнцу Укене давялося прынесці прабачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?