Пра гэта распавёў прадстаўнік арганізацыі Забіула Муджахід, паведамляе «Інтэрфакс».

«Кітай (…) прадстаўляе для нас фундаментальную і выключную магчымасць, бо гатовы інвеставаць у нашу краіну», — заявіў прэс-сакратар талібаў. Паводле яго слоў, КНР таксама пасадзейнічае баевікам у рэканструкцыі Афганістана пасля вайны.

Ён станоўча адазваўся аб эканамічным праекце Кітая «Адзін пояс, адзін шлях», адзначыўшы, што такім чынам Пекін адраджае «старажытны Шаўковы шлях». Муджахід таксама сказаў, што талібы разлічваюць на дапамогу Пекіна ў аднаўленні афганскай горназдабыўной прамысловасці.

Тым часам «Талібан» панёс страты ў Панджэрскай цясніне і нават страціў кантроль над некаторымі тэрыторыямі.

Фронт нацыянальнага супраціву паведаміў, што мінулай ноччу талібы працягнулі штурм Панджэрскай цясніны з некалькіх кірункаў: з боку перавала Хавак, праз даліну Андараб, з боку перавала Саланг ды інш.

Па ўсіх трох напрамках, адзначаецца ў паведамленнях у твітары, талібы панеслі цяжкія страты, дзясяткі целаў баевікоў застаюцца на полі бою. Некалькі дзясяткаў радыкалаў здаліся ў палон, сярод байцоў фронту таксама ёсць страты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0