У 2020-м ён спыняў любыя спробы адзінкавых сумленных пракурораў завесці справы і за фальсіфікацыю выбараў, і за збіццё людзей, і за катаванні ў ізалятарах. Генпракурор Швед даў яму такую ацэнку: «Ён, несумненна, прадстаўляе наш залаты фонд».
Вось што Корзун казаў жыхарам Гродзеншчыны ў жніўні 2020-га, калі тысячы выйшлі на мірныя акцыі пратэстаў:
«Некаторыя кажуць, што яны не буянілі, мірна ўдзельнічалі. Але гэта ўсё роўна ўдзел у супрацьпраўнай дзейнасці, за якую прадугледжана адказнасць. Што тычыцца патрабаванняў аб пакаранні ўсіх, хто ўжываў сілу ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, то зноў жа, трэба мець на ўвазе, што гэта не масавая амністыя. Усе рашэнні судовыя, і кожны выпадак будзе дбайным чынам правераны».
Апошні год паказаў, што ніводны чалавек сістэмы не быў прыцягнуты да адказнасці за збіццё і катаванне дэманстрантаў.