Суд будзе ў Гродне, але калі і якім чынам — па скайпе ці з прысутнасцю Вадзіма, пакуль невядома.

«Перадачу ўзялі. У камеры вельмі холадна. Трымаецца, але ўсё даецца складана. Дзякуе ўсім за дапамогу і падтрымку. Усім прывітанне!» — кажа сяброўка Вадзіма пра яго стан.

Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati) 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?