Апублікавана зводка па COVID-19 ад Міністэрства аховы здароўя за суботу. За мінулыя суткі ў Беларусі захварэлі 1963 чалавекі, выпісаныя 1999, памерлі 11.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 490 926 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 482 993. Памерлі 3837 пацыентаў з кавідам, гаворыцца ў справаздачы ведамства.

За мінулыя суткі выканана 20 659 тэстаў (усяго — 7 899 806).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0