«Я б аддаў права абвяшчэння вынікаў расследавання менавіта паліцыі. Магу сказаць, што паліцыя зараз прыцягнула міжнародных экспертаў для рэцэнзій заключэнняў атрыманых экспертыз. Калі будуць атрыманыя высновы, мы абвесцім інфармацыю, якая ёсць», — сказаў ён.

На ўдакладняючае пытанне журналіста: забойства або самагубства, Манастырскі адказаў: «Для следства зразумела, але хай усё ж такі скажа само следства».

Віталь Шышоў, адзін з заснавальнікаў «Беларускага дома ва Украіне», прапаў раніцай 2 жніўня ў Кіеве. Ён пайшоў на ранішнюю прабежку і не вярнуўся. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у адным з лесапаркаў горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0