Дзмітры Заломскі. Фота: сацыяльныя сеткі

Дзмітры Заломскі. Фота: сацыяльныя сеткі

Павел Сапелка, юрыст і праваабаронца, кажа, што ў калоніі мусяць абапірацца на асабістую справу чалавека. У ёй павінна быць прапісаная група інваліднасці і прылады ці лекі, у якіх чалавек мае патрэбу.

«Адпаведна, калі чалавек не можа функцыянаваць без слыхавога апарата — яго мусяць вярнуць, бо наколькі я ведаю, ніякіх сурдаперакладчыкаў у калоніях няма», — кажа Сапелка.

«Звычайна ў любой калоніі ёсць атрад для непрацаздольных людзей. Гэта і пенсіянеры, і людзі з інваліднасцю. Калі яны маюць абмежаванні, іх не прыцягваюць да працы. Калі ж чалавек мае абмежаванні, але можа працаваць — у калоніі пастараюцца прадаставіць адпаведную працу», — расказвае праваабаронца.

Анастасія Жырмонт, юрыст, член праўлення Inclusion Europe, арганізацыі, што абараняе правы і інтарэсы людзей з інтэлектуальнай інваліднасцю і членаў іх сем’яў, адзначае:

«Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю рэгулюе правілы ўтрымання пад вартай такіх людзей. Беларусь далучылася да гэтай Канвенцыі ў 2016 годзе. Таксама дзейнічаюць так званыя «Правілы Мандэлы» — мінімальныя стандарты ААН у дачыненні да абыходжання са зняволенымі пад рэдакцыяй 2015 года, дзе ёсць канкрэтны момант пра людзей з асаблівымі патрабаваннямі, у тым ліку і людзей з інваліднасцю.

Правілы ўтрымліваюць патрабаванне прадастаўлення так званага «разумнага прыстасавання» для зняволенага з інваліднасцю. Да гэтых «разумных прыставанняў» датычыцца таксама і слыхавы апарат. 

Камітэт па правах людзей з інваліднасцю яшчэ раней адзначаў, што адмова ў «разумным прыстасаванні» гэта не толькі форма дыскрымінацыі, але ў некаторых выпадках гэта можа прыраўнівацца да катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ці абыходжання, якое прыніжае чалавечы гонар і годнасць. 

Адпаведна, калі слыхавы апарат зняволенаму не аддадуць, то мы маем перад сабою цэлы шэраг парушэнняў міжнародных канвенцый».

Ці аддалі Заломскагу слыхавы апарат, пакуль невядома. Па словах стрыечнага брата, бацькі Заломскага не хочуць кантактаваць з прэсай.

Таму «Наша Ніва» звярнулася ў Беларускае таварыства глухіх — каму, калі не ім трымаць сітуацыю на кантролі?

«Вам тут на гэтае пытанне не адкажуць, — паведаміла Ала Макарушкіна, сакратар Цэнтральнага праўлення таварыства глухіх. — Гэта ж, напэўна, там павінны вырашаць, у Следчым камітэце. Звяртайцеся туды».

Прычым гэта не першая падобная гісторыя. З ліпеня па жнівень 51-гадовая Алена Левіна, якая мае інваліднасць па слыху, адбывала 30 сутак арышту. Жанчына скардзілася, што супрацоўнікі ЦІП прынялі ў яе сваякоў новыя батарэйкі для слыхавога апарата, але ж не аддалі іх ёй. Прычым спачатку яе асудзілі на 15 сутак, пасля — дадалі яшчэ 15. Падчас другога суда батарэйкі Левінай выдалі, каб яна магла ўдзельнічаць у працэсе, але адразу пасля прысуду іх забралі, паведамлялі праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0