Дзяржаўны сцяг на «Чыжоўка-арэне». Фота ілюстрацыйнае, pressball.by
З матэрыялаў следства вынікае, што 3 красавіка 2021 года Шарманаў прысутнічаў на хакейным матчы на «Чыжоўка-арэне» на матчы паміж камандамі Гомеля і «Юнацтва Мінск». Там жа, знаходзячыся нібыта ў стане алкагольнага ап'янення, сарваў з флагштока і скінуў дзяржаўны беларускі сцяг.
Яго затрымалі і з 5 па 8 красавіка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.
Сваю віну Міхаіл Шарманаў прызнаў часткова.
Пракурор запрасіў для абвінавачанага Шарманава штраф у памеры 300 базавых велічынь, гэта прыкладна тры з паловай тысячы даляраў.
Абаронца прапанавала абысціся грамадскімі працамі.
Суддзя абвясціла прысуд: два месяцы грамадскіх прац.





