Цяпер капялюш дэманструюць у Ганконгу, адкуль ён будзе перавезены ў Парыж і пазней у Лондан. Там 27 кастрычніка і адбудзецца аўкцыён, паведамляе Guardian.

Шляпа прадстаўляе сабой двухвуголку — менавіта ў такіх галаўных уборах Напалеона часта малявалі на поле бітвы. Цяперашні ўладальнік набыў яе праз маленькі нямецкі аўкцыённы дом, прычым тады не было вядома, каму раней належала шляпа. Але праз надпісы і іншыя элементы шляпы пакупнік пачаў здагадвацца, што яна магла належаць Банапарту.

Падчас пачатковага разбіральніцтва эксперты высветлілі, што шляпа па сваіх характарыстыках і ўзросце можа быць двухвуголкай часоў Напалеона. Пазней капялюш даследавалі рознымі метадамі, у тым ліку і з дапамогай электроннага мікраскопа. У выніку навукоўцы знайшлі на двухвуголцы пяць валаскоў, і ў двух з іх атрымалася зафіксаваць ДНК Напалеона.

Арганізатары аўкцыёну ацэньваюць шляпу у 100-150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Іншыя шляпы Банапарта прадаваліся па больш вялікім кошце — адна з іх, напрыклад, сышла з малатка за 1,9 мільёнаў еўра. Але ў цяперашнім выпадку аўкцыённы дом ацэньвае капялюш не так дорага, бо яе прыналежнасць да Напалеона была даказаная не так даўно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0