Раней Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і накіравала даручэнні ў шэраг краін: Літву, Латвію, ЗША, Вялікабрытанію, Канаду, Аўстралію — з просьбай аб аказанні прававой дапамогі.

Асаблівая ўвага звярталася на дзейнасць латышскіх батальёнаў па знішчэнні мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.

«У матэрыялах крымінальнай справы маецца інфармацыя пра тое, што на тэрыторыі Латвіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых краін у цяперашні час пражывае 96 (цэлы шэраг) былых членаў латышскага легіёна СС, 15-й латышскай дывізіі Вафэн-СС і іншых злачынных арганізацый перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час правяраецца іх дачыненне да здзяйснення актаў генацыду ў адносінах да мірных грамадзянам Беларусі», — казаў генпракурор Андрэй Швед.

Раней у такой дапамозе адмовіла Літва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0