Фота МНС Расіі

Фота МНС Расіі

«МНС Расіі з жалем паведамляе, што Яўген Зінічаў трагічна загінуў пры выкананні службовага абавязку, знаходзячыся на міжведамасных вучэннях па абароне ад надзвычайных сітуацый арктычнай зоны, ратуючы жыццё чалавека», — сказалі ў Міністэрстве.

Зінічаву было 55 гадоў.

РБК паведаміла, што Яўген Зінічаў загінуў, калі паспрабаваў утрымаць члена здымачнай групы, які паслізнуўся падчас ведамаснай здымкі для навучальнага фільма МНС. Супрацоўнік здымачнай групы таксама загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0