Витебский шансонье Илья Смунев. Фото Сергея Серебро

Для пацверджання інфармацыі аб тым, што вядомы ў Віцебску спявак Ілля Смунёў нібыта хаваецца ад следства пасля допыту па справе іншага віцебскага чыноўніка, «ННВ» адправілі запыт у Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. З ведамства прыйшоў адказ, што 44-гадовы грамадзянін Беларусі, ураджэнец Віцебска Ілля Мікалаевіч Смунёў сапраўды знаходзіцца ў вышуку па крымінальным артыкуле.

О розыске Смунева Ильи Николаевича

З 2011 года Ілля Смунёў узначальваў Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. Затым ён стаў дырэктарам Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту, на гэтай пасадзе ў яго і пачаліся праблемы.

У горадзе Смунёў больш за ўсё вядомы як аўтар песні «Віцебск», якая ў свой час часта круцілася на мясцовых прыватных тэлеканалах. Пачатак творчай кар'еры Іллі Смунёва быў звязаны з так званай «блатной лірыкай». 

Пазней у яго рэпертуары з'явіліся песні, прысвечаныя патрульна-паставой службе міліцыі і працы следчых.

Апафеозам творчасці віцебскага шансанье стаў кліп «Куды бацька — туды я», створаны ім у 2015 годзе падчас чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0