Крыху гумару з-за кратаў ад Андрэя Скурко: «Адзін з самых папулярных жартаў у нас — «Ідзі загуглі».

Што да карэспандэнцыі палітвязню, то ён наракае, што лістоў даходзіць нямнога. «Сябры, паспрабуйце дасылаць заказнымі, яны даходзяць куды лепш за звычайныя», — заклікае Паўліна Скурко.

Калі вы не ведаеце, што дасылаць у лістах Андрэю Скурко, дык ён сам просіць: дасылайце вершы Танка 1930-х гадоў (якраз тады сам паэт — дарэчы, яго сапраўднае сапраўднае прозвішча таксама Скурко, а Танк — гэта псеўданім — правёў у польскіх турмах амаль 2 гады). 

Таксама сын Андрэя Скурко, Тамаш, атрымаў ад таты дасціпны і павучальны верш, якіх з няволі хутка назбіраецца на цэлы зборнік.

Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець ютуб.
Тэлефон у мамы —
Ён чароўны самы!

Ціснем на іконку —
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,

З камерай праграма
Ёсць для інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць,
Як прыгожа мама спіць!

Калі ласка, пішыце нашаніўцам:

Андрэю Генадзевічу Скурко, Ягору Аляксандравічу Марціновічу

220030 Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0