— Так, у Беларусі цяпер мы такія ахвярныя казлы. Ніхто за нас не заўзее. За нас заўзеюць лічаныя адзінкі. <…> Зразумела, што ўсе будуць казаць: «Так, яны ўсё роўна прайгралі, тыя напаўсілы гулялі». Але, як сказаў галоўны трэнер, гэта не нашы праблемы: іх склад і як яны гулялі.

Адсутнасць выніку — гэта дрэнна, але, перш за ўсё, такімі гульнямі мы ўсё роўна будзем улюбляць патроху заўзятараў. 

Так, спачатку гэта будзе 5 чалавек, потым 10, потым будзе 100, але калі людзі будуць бачыць, што мы неабыякавыя на полі, то, я ўпэўнены, з часам да нас будуць нейтральна ставіцца, а пасля ўжо нас будуць падтрымліваць.

Нагадаем, што зборная Беларусі прайграла пяць апошніх матчаў. Лукашэнка назваў беларускі футбол убоствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0