У верасні, як піша з СІЗА-3 праваабаронца, яму пералічаць тэрмін у зняволенні. Цяпер дзень у СІЗА «ідзе ў залік» як паўтара. Бо Судаленка ў ізалятары з 18 студзеня, 8 месяцаў, то ў верасні яму «залічаць» год пад вартай, паведамляюць naviny.online.

Расказваючы пра суд над сабой, ён працытаваў Шэкспіра: «Грехи других судить вы так усердно рвётесь, возьмитесь за свои — и да чужих не доберётесь». Пра прапанову напісаць «пакаяльны ліст» Судаленка заўважыў: «Але я ж не вінаваты!».

Суд па справе супраць палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0